Чытаць арыгінальны допіс па-англійску

Наша чэрвеньскае абнаўленне дадае спосаб згарнуць міні-праграмы ў кампактную панэль, дапамагае стваральнікам кантэнту манетызаваць свае каналы з дапамогай платных фота і відэа, і паляпшае гісторыі, уводзячы пошук па хэштэгу або месцазнаходжанню і новы віджэт спасылкі.
Пачынаючы з сённяшняга дня, распрацоўшчыкі міні-праграм і стваральнікі кантэнту могуць выкарыстоўваць «Зоркі», якія яны зарабілі, каб атрымаць узнагароды у Toncoin або купіць Рэкламу ў Telegram па спецыяльных зніжаных цэнах.
Больш за 500 мільёнаў карыстальнікаў Telegram цяпер узаемадзейнічаюць з міні-прыкладаннямі штомесяц, каб набываць прадукты, атрымліваць паслугі і гуляць у гульні.
Пачынаючы з сённяшняга дня, вы можаце згарнуць міні-праграмы ў панэль унізе экрана. Гэта дазваляе вам адказваць на паведамленні або адкрываць іншыя міні-праграмы – а затым вяртацца да міні-праграмы, не закрываючы яе.
На ўсялякі выпадак, калі вам трэба сачыць за хамяком. ![]()
Каб згарнуць праграму, проста правядзіце ўніз па яе загалоўку. Каб зноў адкрыць, націсніце на панэль праграмы ўнізе экрана і выберыце адну з вашых актыўных праграм.
Калі вы распрацоўшчык, то больш падрабязная інфармацыя даступна на гэтай старонцы.
У мінулым месяцы мы запусцілі «Зоркі» Telegram для набыцця лічбавых тавараў у міні-праграмах.
Цяпер стваральнікі кантэнту могуць публікаваць платныя фота або відэа ў сваіх каналах. Падпісчыкі змогуць праглядаць такія паведамленні толькі пасля аплаты «зоркамі» іх аўтару.
На ўсялякі выпадак, калі вы маеце паказаць нешта вартае зорак. ![]()
Стваральнікі могуць выкарыстоўваць «Зоркі», каб атрымаць крыптавалютныя ўзнагароды, або выкарыстоўваць іх для рэкламы свайго канала і атрымаць яшчэ больш падпісчыкаў – і ўсё гэта без аніякай камісіі з боку Telegram.
Націсканне на #хэштэг у любым чаце дазваляе вам убачыць вынікі пошуку па гэтым тэгу з вашых чатаў і з публічных каналаў. З гэтым абнаўленнем, націсканне на хэштэгі ў апісаннях гісторый дазваляе вам праглядаць публічныя гісторыі з адпаведнымі тэгамі.
На ўсялякі выпадак, калі вам трэба #больш. ![]()
Калі вы стваральнік кантэнту або уладальнік бізнесу, вы можаце выкарыстоўваць хэштэгі, каб дапамагчы павялічыць вашу аўдыторыю – даючы карыстальнікам Telegram спосаб арганічна знайсці ваш профіль або канал.
Telegram для бізнесу прапаноўвае шырокія магчымасці для стваральнікаў і кампаній, і даступны бясплатна як дадатак да падпіскі Telegram Premium.
Карыстальнікі на вакацыях, мерапрыемстве або проста на вячэры могуць дадаць тэг месцазнаходжання да сваёй гісторыі, каб паказаць іншым, дзе знайсці прыгожыя віды і смачныя стравы.
Як і з хэштэгамі, вы можаце націснуць на тэг месцазнаходжання і праглядаць публічныя гісторыі з таго ж месца – такім чынам вы можаце зноў перажыць учорашні канцэрт або ацаніць наступнае месца для падарожжа.
На ўсялякі выпадак, калі мы не адны ў сусвеце. ![]()
Толькі гісторыі, якія вы маеце права праглядаць, паказваюцца ў пошуку па хэштэгу або месцазнаходжанню. Прыватныя гісторыі ніколі не з'яўляюцца ў выніках пошуку.
Падпісчыкі Premium могуць зрабіць спасылкі ў сваіх гісторыях больш заўважнымі праз віджэт спасылкі. Гэта стварае стыльны папярэдні прагляд спасылкі на вашым фота ці відэа, які падтрымлівае як светлыя, так і цёмныя фоны, каб адпавядаць вашым медыя.
На ўсялякі выпадак, бо прасцей паверыць не гісторыі, а папярэдняму прагляду. ![]()
Віджэт спасылкі дазваляе дадаць уласную назву спасылкі – якая замяняе тэкст спасылкі у верхняй частцы папярэдняга прагляду.
Распрацоўшчыкі ботаў, якія прапануюць лічбавыя тавары і паслугі, а таксама стваральнікі, якія манетызуюць свае каналы з дапамогай платных пастоў, цяпер могуць выкарыстоўваць «зоркі» Telegram, якія яны зарабляюць, каб атрымліваць узнагароды праз Toncoin або купляць рэкламу ў Telegram па спецыяльнай зніжанай цане.
Telegram не збірае камісіі з любых транзакцый «зоркамі», таму дастасоўваюцца толькі падаткі і камісіі плацежных сістэм. Калі вы пераводзіце «зоркі» на ваш уліковы запіс платформы рэкламы Telegram, то мы нават прапаноўваем скідку ў 30%, каб пакрыць усе расходы на пабочныя плацежныя сістэмы.
Калі на балансе вашага канала або бота ёсць «зоркі», вы можаце вывесці іх як Toncoin праз Fragment. Toncoin - гэта асноўная валюта Адкрытай Сеткі (The Open Network) – найхутчэйшага ў свеце блакчэйна. Вы можаце лёгка абмяняць Toncoin на любую іншую крыптавалюту.
Каб праглядзець баланс «зорак» вашага бота, адкрыйце яго Профіль > націсніце «Рэд.» > Баланс. Для каналаў, перайдзіце ў Профіль > Статыстыка > Манетызацыя.
Кожны можа размясціць рэкламу, якая захоўвае прыватнасць у публічных каналах Telegram, каб прасоўваць свайго бота, канал або групу.
Распрацоўшчыкі ботаў і стваральнікі кантэнту таксама могуць выкарыстоўваць «зоркі», каб прасоўваць бота або канал, які іх зарабіў – са скідкай у 30% – ствараючы эканамічна эфектыўны спосаб прыцягнення новых карыстальнікаў.
На ўсялякі выпадак, калі вы любіце пакідаць самае салодкае на пасля. ![]()
Каб аплаціць рэкламу «зоркамі», перайдзіце ў раздзел «Баланс» або «Манетызацыя» у вашым боце або канале, а там націсніце «Набыць рэкламу». «Зоркамі» можна аплаціць рэкламу толькі для таго ж бота або канала, на баланс якога яны паступілі.
Для атрымання дадатковай інфармацыі аб кіраванні вашымі «зоркамі», атрыманні ўзнагарод і размяшчэнні рэкламы, азнаёмцеся з Умовамі выкарыстання для распрацоўшчыкаў ботаў і Стваральнікаў кантэнту.
Гэта ўсё на сёння – мы пакуль што будзем глядзець гісторыі і гуляцца замест працы над наступным абнаўленнем.
30 чэрвеня, 2024,
Каманда Telegram